Google Earth

Google Earth
Выява лагатыпа
Тып віртуальны глобус[d]
Аўтар Google[1]
Распрацоўшчык Google і Michael T. Jones[d][2]
Напісана на C++
Інтэрфейс Qt[d]
Аперацыйная сістэма Windows, macOS і Linux
Мовы інтэрфейсу некалькі моў[d][7]
Першы выпуск 11 чэрвеня 2001
Апошняя версія
  • Windows: 7.3.6.10201 (64-bit) (13 студзеня 2025)[3][4]
  • Android: 10.75.0.1 (26 лютага 2025)[5]
  • IOS: 10.75.0 (3 сакавіка 2025)[6]
Ліцэнзія бясплатнае праграмнае забеспячэнне[d]
Сайт earth.google.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Google Earth — камп’ютарная праграма, якая праецыруе спадарожнікавыя здымкі Зямлі на віртуальную паверхню сферы. Акрамя гэтага, праграма змяшчае шмат картаграфічнай інфармацыі. Першапачаткова праграма называлася EarthViewer 3D і была разробленая кампаніяй «Keyhole, Inc.», якую набыла Google у 2004 годзе і зрабіла праект агульнадаступным. Існуе тры розныя ліцэнзіі: бескаштоўная, з абмежаваным функцыяналам; Google Earth Plus (скасаваная)[8][9], з дадатковымі функцыямі; і Google Earth Pro ($400/год), якая прызначаная для камерцыйнага выкарыстання.

У 2005 годзе праект быў пераназваны, і пад назвай Google Earth дагэтуль распаўсюджваецца для сістэм, якія працуюць на Windows 2000 і вышэй, Mac OS X 10.3.9 і вышэй, Linux версіі 2.4 ці вышэй, а таксама на FreeBSD. Акрамя гэтага, Google Earth існуе як браўзернае пашырэнне, якое выйшла 28 мая 2008 года.[10] З 28 кастрычніка 2008 года Google Earth працуе на платформе iPhone OS, яго можна запампаваць у App Store.

  1. News about Google Earth Праверана 24 лютага 2024.
  2. Goodbye, Michael Jones, the man who gave the power of maps in our hands Праверана 5 верасня 2022.
  3. https://support.google.com/earth/answer/40901?hl=de&ref_topic=4363014 — 2025. Праверана 3 сакавіка 2025.
  4. https://www.ubuntuupdates.org/ppa/google_earth?dist=stable — 2025. Праверана 3 сакавіка 2025.
  5. Get the latest version: 10.75.0.1; Feb 26, 2025 — 2025. Праверана 4 сакавіка 2025.
  6. Version History: 10.75.0; Mar 3, 2025 — 2025. Праверана 4 сакавіка 2025.
  7. https://support.google.com/earth/answer/7378785?hl=de&dark=1&sjid=2539928857528594192-EU
  8. Google Earth Plus Discontinued // Google Earth Blog (англ.)
  9. Google Discontinues «Google Earth Plus» // TechPluto (англ.)
  10. Google Earth, meet the browser // Google Lat Long Blog (англ.)

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne